Deadmarsh - Родны Кут 歌词

Родны кут, мой ціхі дом,
дзе ў гольле дрэў аб сьцены ніў
пад сумны сьпеў буйным крылом
паўночны вецер звонка біў.

:
Мой родны кут, - на твой ўспамін
бушуе кроў, а ў сэрцы гар,
а ў сэрцы боль, бо з ніў, з далін
урок мяне туманны чар.

І ў ясны дзень, і ў ноч бяз зор
душа, як птах, пад гоман дум
ляціць на шлях, дзе песьняй бор
калыша долі нашай сум.



Мой родны кут, цьвяцісты луг,
пад шумы вольх прыйдзе ўначы,
як ціхі ўздых, мой верны дух
на вечны сон к табе спачыць.



Пад ветру шум, пад буры кроз,
пад гоман хат хто сэрцам жыў,
ў вясьняны чад хто ў полі рос,
той не пакіне родных ніў.
这个歌词已经 518 次被阅读了